Сёньня 11 гадоў ад жахлівага вечара на Нямізе.
Мы сёньня там чыталі вершы. Зусім не задумвалася пра сэнс менавіта гэтага дня і месца, але, мабыць, усё лягічна: жыцьцё працягваецца. Шкада, што бяз тых, хто мог бы радавацца і сёньня, але... Мы жывем далей, мы ў падлодцы. Проста вось цяпер неяк сумна.

Сяджу ў ваньне і медытую на струмень, які ліецца з краніка. Мама тым часам спрабуе медытаваць на лічыльнік гарачай вады, але ў яе не атрымліваецца. Бо палохаюць лічбы. Але калі абстрагавацца ад іх значэньняў, на лічыльнік гарачай вады цалкам можна медытаваць.
дАмы часоў дэкадансу
З імёнамі, як кроплі сіропу:
Ні-на
або
Лі-ля
Дамы з водарам мужчыны,
Аматаркі моцных напоеў,
Цяжарныя звышлюдзьмі.
З вачыма зялёнымі, як абсэнт --
Іх позірк вечна адсутны --
Ён так далёка ад твару!
Недасяжныя,
Бо ім усё да лямпачкі,
Той самай,
Што паказвае аэроплянам
Вяршыню Эйфелевай вежы.
Яны кахаюць выключна авіятараў.
Яны сышлі, як сыходзіць ноч --
У простай чорнай сукенцы.
У час, калі рэкі паглынаюць зоры,
На раму цьвёрда кладзецца рука.
У кожнай зь іх свая рака.
І кожная
Кахае свайго марака.
З імёнамі, як кроплі сіропу:
Ні-на
або
Лі-ля
Дамы з водарам мужчыны,
Аматаркі моцных напоеў,
Цяжарныя звышлюдзьмі.
З вачыма зялёнымі, як абсэнт --
Іх позірк вечна адсутны --
Ён так далёка ад твару!
Недасяжныя,
Бо ім усё да лямпачкі,
Той самай,
Што паказвае аэроплянам
Вяршыню Эйфелевай вежы.
Яны кахаюць выключна авіятараў.
Яны сышлі, як сыходзіць ноч --
У простай чорнай сукенцы.
У час, калі рэкі паглынаюць зоры,
На раму цьвёрда кладзецца рука.
У кожнай зь іх свая рака.
І кожная
Кахае свайго марака.
Алень прыйшоў дадому на пантах
2004
2004
ТРЫЛЕР
Вось і зьедзены хлебам апошні кавалак мяса.
Упрыгожаны рыцар пайшоў на вайну сам-на-сам.
Нас народ не пазнаў у люстэрку – стыхіі вадкай.
Каб пачуць, як сьпявае прусак, трэба слухаць пяткай.
Б’юць куранты: кранты.
Ты, ты і ты – крок наперад.
Стары выцягнуў нерат –
а ў ім кіты.
Рука ў рацэ кіслаты
намацала бераг.
Забітыя самі
вяжуць зь сябе плыты.
Быў стрэл – старт.
Быў страх: сьмерць.
Ды не, чорт.
Тут жа – спорт!
Апошняй прыйшла Вясна,
бо яна апякла руку.
У яе ў жываце вайна,
у яе поўны рот пяску.
Мы крычалі: хутчэй! хутчэй! –
Быццам гэта ня боль, а баль.
І ад нашых тупых вачэй
у яе нга сэрцы мэдаль.
У яе мазалі на сьпіне –
нетрэніраванай сьпіне.
Тытры ў фінале раўлі: “яна не загіне!”
Я выходжу з кіна – паглытаць лайна і ангіны.
Мне настолькі на ўсё напляваць,
што ня хопіць сьліны.
* * *
Вы мужны і сур’ёзны,
У Вас у роце цьвік.
А за акенцам сосны,
А ў небе маладзік.
Вы тыцкаеце голкай
Паверхню тоўстых скур.
Сядае цень анёлка
На старажытны мур.
Вы клеіце падэшву,
Вы ладзіце абцас.
І ветру так усьцешна
Фіранкі дзьмуць на Вас.
Пад Вашай скуркай пара
Блішчыць, нібы крышталь.
Няйнакш, прынцэса Мара
Паедзе ў іх на баль.
Наш дом такі вялікі –
На многа мар і мэт.
Вы сшылі чаравікі,
А я стварыла сьвет.

- Music:НОМ Ніна
З 15 па 22.08
Першы беларускі слэм адбыўся. Вельмі добра, што на самым пачатку сапсаваўся мікрафон. Безь яго лепей. Чыталі па альфабэце (а я ж малілася: толькі б не, толькі б не!). Перад чытаньнем расейскі госьць-арганізатар Андрэй Новікаў папрасіў усіх не чытаць сумныя і нудныя вершы, і дрэнныя не чытаць, а тое будзе нецікава. Вядоўца – Андрэй Хадановіч – пасьмейваўся: масштаб беларускага нудоцьця, ня ведаючы, уявіць сабе цяжка . Схіляюся да думкі, што тое, што адбылося, было менавіта слэмам (асаблівыя прыкметы выводжу, што праўда, з адзінага слэму, на якім мне, акрамя гэтага, давялося пабываць): у залі раз-пораз падалі бутэлькі; паэты не саромеліся мацюкнуцца, гледачы таксама; сярод гледачоў знайшоўся герой вечара, прычым на прозьвішча Шмідт. Выступоўцаў набралася акурат трынаццаць, што можна лічыць наступствам містычнага зьбегу абставін – а як жа йнакш: уранку сонечнае зацьменьне, увечары слэм. Вынікі прыкладна такія (насамрэч больш дакладную інфармацыю ведае
maryjka_, якая падлічвала вынікі, але паспрабую па памяці):
Чвэрць фінала – Ягор Бабій (можна сказаць, ахвяраваў сабою дзеля нас тупных); я; Віктар Жыбуль; Валярына Кустава (моркву на мыла, бульба руліць! :)); Улад Лянкевіч (суперверш пра вясельле і яшчэ суперверш); Віктар Лупасін (з монавершам: “Я Піндар, Архілох і Пісістрат”); Сяржук Патаранскі (Жыве Беларусь!); Зьміцер Плян (Джымі Морысан як эстэтычная пазыцыя); Сяргей Прылуцкі (ды публіка проста ня ўслухалася!); Віталь Рыжкоў (няма словаў: гэта Вершы); Дзьмітрый Строцаў (якога ў паўфінале нездарма абзавуць клясыкам – і засудзяць...); Андрэй Такінданг (чалавек, які ўмее чытаць вершы і заставацца сабой – і ўсе ловяць кайф); Анка Упала (мяне сёньня ўразіла віншаваньне ад птушкафабрыкі). Пасьля чыталі па-за конкурсам Андрэі – Новікаў і Хадановіч.
Быццам бы нікога не забыла. Не дачакаліся Глеба Лабадзенку, Ярылу Пшанічнага, Паўла Сьвярдлова і іншых.
Адразу заўважу: нудоцьце ўмела замаскіравалася пад імпэт, слабых выступаў не было. Беларусы вельмі паважліва паставіліся да спадара Рэглямэнту: большасьць чытала па адным вершы і сыходзіла, падарыўшы публіцы хвіліну на абмеркаваньне. Не штрафанулі нікога. Шчыра: у нас шмат добрай паэзіі і добрых паэтаў, і слэм патрэбны хаця б як нагода яшчэ раз іх пачуць і пабачыць. У такім вось цікавым становішчы :).
У паўфінал трапілі: Віктар Жыбуль, Андрэй Такінданг, Дзьмітрый Строцаў, Анка Упала, я, Віталь Рыжкоў. Андрэй Такінданг пасьля чвэрцьфіналу чамусьці зьбег, хоць меў усе шанцы трапіць у фінал, а тое й выйграць. Замест Андрэя чытаў Зьміцер Плян. У выніку ў фінале апынуліся Віктар, Віталь Рыжкоў і я. Віктар быў і застаўся абсалютным лідэрам, то бок выйграў (ура! ура! урарара!), я нейкім цудам заняла другое месца (як сказаў А.Х.: “А вось цяпер пачынаецца мафія”), Віталь Рыжкоў – трэцяе. Чаму так, а не йнакш? Бо гэта гульня. Страціўшы спадзеў трапіць у паўфінал, я казала сабе: гэта толькі гульня. Дагулялася...
Але слэм, як апынулася, быў толькі першай дробнай хвалькай. Пасьля яго стала не да гульняў. Ля кавярні на вуліцы стыхійна (стыхіяй кіраваў Сяржук Патаранскі) стартанулі паэтычныя чытаньні для ўсіх – і для ўдзельнікаў слэму, і для гледачоў, многія зь якіх асобы ня менш творчыя за слэмераў.
Мы, праўда, уцяклі дадому, дзе мая мама вяла ўжо шматгадзіннае змаганьне з нашым сынам. Таму чым усё скончылася, мы ня ведаем. Можа, яно і дагэтуль доўжыцца. Да таго ж, фэстываль працягнецца яшчэ цэлых два дні!

Хочаце верце, хочаце не, але...
у межах фэстывалю "Парадак словаў" зьбіраецца адбыцца ПЕРШЫ БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ СЛЭМ! Склад удзельнікаў дагэтуль удакладняецца, і, калі нехта хоча яго ўдакладніць, у сэнсе, прапанаваць сваю кандыдатуру, можна і трэба кантактаваць з арганізатарамі, напрыклад,
lejjeboka.

- Music:construction time again